Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа вызваліць арганізатараў Плошчы
Такая заява прагучала ад беларускага кіраўніка падчас выступу ў Еўразійскім нацыянальным універсітэце ў Астане.
Па яго словах, якія перадае сайт interfax.by, завадатараў масавых беспарадкаў заклікалі да адказу згодна з законам. Лукашэнка кажа, што усіх арганізатараў Плошчы ўжо вызвалілі, "акрамя дваіх, якія ў авангардзе ішлі". Ён не выключае, што вызваліць і астатніх лідараў.
Ці меў на ўвазе Лукашэнка пад "завадатармі масавых беспарадкаў" толькі экс-кандыдатаў у прэзідэнты, невядома. Адзначым, што з экс-кандыдатаў на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны Андрэй Саннікаў. Мікалай Статкевіч і Дзмітры Ус яшчэ чакаюць прысуду. Ён будзе абвешчаны 26 траўня. Абвінавачанне просіць для іх 8 і 7 гадоў зняволення адпаведна.