Аляксандр Мілінкевіч: Трэба паказаць, што ёсць альтэрнатыва

"Людзі сумняюцца, што камусьці іншаму можна перадаць уладу, але Лукашэнку ўжо не вераць", — кажа Мілінкевіч. Таму ён перакананы, што сваім удзелам у парламенцкіх выбарах апазіцыя мусіць "паказаць, што ёсць альтэрнатыва".

У той жа час, на яго погляд, не хапае падрыхтаваных людзей, гатовых для ўдзелу ў тых жа тэледэбатах. Таму Мілінкевіч лічыць, што варта было б пайсці меншай колькасцю людзей, але больш падрыхтаванымі і здольнымі.

Аднак калі палітвязні не будуць выпушчаныя, усе кандыдаты-апазіцыянеры мусяць зняцца, кажа палітык.

120312 milinkevich s.mp3

Фота — bymedia.net


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі