Аляксей Варсоба: Чым далей - усё больш дакладна і тонка

Пра новы этна-электронны праект

Еўрарадыё: Як будзе называцца новы праект, які ты робіш з Ірэнай Катвіцкай? І што натхніла цябе на яго стварэнне?

Аляксей Варсоба: Як будзе называцца – я яшчэ не ведаю, ніхто яшчэ не ведае. Ёсць нейкія здагадкі, але няма энергетычнага водгуку з боку слухача, каб зразумець, як гэта правільна назваць. Мы збіраемся выпускаць мін'ён хуткім часам. Матэрыял гатовы. Гэта будуць пяць кампазіцый. А натхніла, натуральна, народная песня… Я вось так скажу. Калі я пазнаёміўся з Ірэнай, практычна адразу мы вырашылі, што штосьці будзем рабіць разам. Гэта значыць і знаёмства, і народная песня, і магчымасць, і жаданне супрацоўнічаць. Яна ведала нас, а мы ў нейкай меры – яе. Я вось кажу мы, напэўна, дарма. Усё ж, тут я. Не гурт Port Mone, а менавіта я. І гэта адбывалася ў гасцях у Андрэя Жукава. І ён, адпаведна, з'яўляецца трэцім удзельнікам гэтага праекта.

Спачатку мы з Ірэнай зрабілі некалькі кампазіцый удваіх, каб бліжэй пазнаёміцца. Мы, напэўна, месяцы два сустракаліся кожны дзень і з раніцы да вечара займаліся. На дадзены момант мне здаецца, што, можа быць, трэба працягнуць заняткі менавіта з Ірэнай удваіх, таму, што гэты матэрыял атрымліваецца, напэўна, глыбейшым, больш шматпластовым. А тое, што мы робім з Жукавым, утраіх, на мой погляд, даступна для большай колькасці людзей, гэта штосьці больш даступнае, хоць, таксама шматпластовае. Не на ўгоду публіцы, але больш зразумелае.

Еврорадио: Получается, что проект состоит их двух частей: одна – это трио, вторая – дуэт?

Алексей Ворсоба: Да. Но трио – это тоже не совсем верно, потому что генерируем и основную работу делаем да, мы втроём. Но мы так же подключаем “Акану”, в которой, как известно, Ирена является руководителем.

Еврорадио: Андрей Жуков сотрудничал с “Троицей”. Их альбом “Жар-жар” зависел и от мировоззрения Андрея. Есть ли какие-то отзвуки исканий Андрея с “Троицей” в вашем проекте?

Алексей Ворсоба: Не могу согласиться с точкой зрения, что это зависело именно от его мировоззрения. Нюанс в том, что на концертах “Троицы” очень сложно повторить то, что они сделали вместе. Я думаю, именно в этом проблема. А мировоззрение, которое выражается через “Жар-жар”, оно, мне кажется, близко так же “Троице”, как и Жукову. Он своими средствами просто им помог открыть вот эту грань. Я так думаю. И в нашей ситуации мы сразу рассчитывали на тот момент, как мы это будем исполнять, и на данный момент всё получается.

Еврорадио: Так как же вы это будете исполнять на концертах?

Алексей Ворсоба: Минимально: звукорежиссёр Андрей Жуков, который стоит за пультом, я стою с различными электронными инструментами и с аккордеоном, Ирена поёт, и, я так понимаю, “Акана” поёт.

Пра будучыню новага праекта, "інтанацыйны клей культуры" і вялікі сінтэз

 

Еўрарадыё: Якая будучыня гэтага праекта? Як ты яго бачыш?

 

Аляксей Варсоба: Цяпер складана казаць. Таму што пачалі працу мы ў сакавіку, і на дадзены момант зроблена пяць кампазіцый. Гэта значыць, не так хутка, як мы планавалі. Ускладняецца ўсё тым, што ў “Аканы” ёсць гастролі, што ў Port Mone ёсць гастролі, у Жукава ёсць шмат працы. Атрымліваецца працаваць значна павольней, чым мы жадалі б. Проста графікі індывідуальныя не супадаюць. У гэтай сувязі складана казаць пра тое, як я бачу менавіта развіццё гэтага праекта. Пакуль што ідзе напрацоўка матэрыялу.

Еўрарадыё: Вы выпускаеце міньён. Змесціце яго ў інтэрнэце ці выдасце на фізічных носьбітах?

 

Аляксей Варсоба: Я думаю, што ў інтэрнэце, прынамсі. А наогул, мы думалі выдаць на фізічным носьбіце.

Еўрарадыё: Плануеце прэзентацыю мін'ёна?

 

Аляксей Варсоба: Так. Але гэтыя арганізацыйныя моманты мы яшчэ да канца не абмеркавалі. Мы плануем паклікаць кагосьці ў госці на канцэрт - два-тры калектывы. Знайсці калектывы, якія як бы адцянялі адзін аднаго. І зрабіць вось такі сумесны канцэрт, у межах якога будзе добра пачуць тое, што мы робім.

Еўрарадыё: Як уплывае на твой светапогляд кантакт з каранёвым матэрыялам?

 

Аляксей Варсоба: Я ўжо шмат разоў казаў, што для мяне гэта з'яўляецца асновай, крыніцай шмат у чым усяго, што я раблю, і таго, што я разумею ў музыцы наогул. І ў нейкім інтэрв'ю я казаў (мне вельмі проста гэта мая фраза спадабалася – яна нечакана вырвалася), што гэта інтанацыйны клей культуры.

Еўрарадыё: Наколькі складаная музычная мова праекта?

 

Аляксей Варсоба: Я думаю, трэба паслухаць, і адказаць на гэта пытанне самому. Вельмі шмат адкрыццяў было падчас, і вельмі шмат такіх рэчаў, да якіх, напэўна, я не дадумаўся б цяпер, сёлета. Можа быць, праз некалькі гадоў. Але так экстэнсіўна адбылося, што нейкія рэчы адкрыліся. Менавіта музычныя. Для мяне, для Ірэны, для Жукава. Я не думаю, што гэта вельмі складана, але гэта не проста ў тым сэнсе, што гэта забаўляльна.

Еўрарадыё: А што ты слухаў з музыкі, калі ствараў гэты праект?

 

Аляксей Варсоба: Я цяпер увесь час слухаю музыку, вось якім чынам: мяне цікавіць той вось і той аспект. Я шукаю музыку, якая адказвае на маё пытанне. Гэта як вывучэнне.

Еўрарадыё: А досвед нейкіх этна-гуртоў ты выкарыстоўваў?

 

Аляксей Варсоба: Не.

Еўрарадыё: Пра што гэты праект?

 

Аляксей Варсоба: Наогул, хацелася сінтэзу. Сінтэзу вось якіх рэчаў. З аднаго боку, філармоніі, якая на дадзены момант крыху страціла сваю актуальнасць ці інтэнсіўнасць, гэта значыць, свежасць. З іншага боку, народнай песні, якая вельмі моцна страціла аўдыторыю сярод хіпсцераў, напэўна, правільна сказаць. І з трэцяга боку, хацелася адпаведнасці сённяшняму моманту. Гэта значыць вельмі шмат і ў музычным свеце, і ў сацыяльным свеце адбылося нейкіх рэчаў, якія калі і знаходзяць адлюстраванне, то толькі нейкімі гранямі. Хацелася зрабіць такую вельмі-вельмі багатую палітру, якая магла б і там, і там, і там штосьці кранаць.

Еўрарадыё: Гэта будзе клубны ці фестывальны праект?

 

Аляксей Варсоба: Чаму? Залы – яшчэ трэці варыянт. Клубы, фестывалі. Напэўна, яшчэ камерныя залы, гэта яшчэ чацвёрты варыянт. Я наогул думаў, што гэта праект для зал.

Пра праект Port Mone-"Дахабраха"

 

Еўрарадыё: Калі вярнуцца да Port Mone, то нядаўна вы пачалі супрацоўніцтва з ўкраінскай таксама этна-групай "Дахабраха". Ці не збіраецца Port Mone паглыбіцца ў этніку?

 

Аляксей Варсоба: Не. Гэта не вельмі перасякаецца. Справа ў тым, што этніка, як крыніца інтанацыйная, духоўная, у Port Mone заўсёды прысутнічала. І тое, што робіць "Дахабраха", яно ніяк не змяняе наш вектар. Можна казаць толькі пра ўзбагачэнне нейкае, але не больш за тое. Гэты праект зусім не такі, як той, што мы робім з Ірэнай. Гэта іншая рэч.

Еўрарадыё: Наколькі менавіта для цябе важны праект з “Дахабраха”?

 

Аляксей Варсоба: Мне гэта цікава, у першую чаргу, як знаёмства з новай тэхналогіяй працы, з новымі людзьмі, з новымі пляцоўкамі. І тут так атрымліваецца, што мы робім нейкія нарыхтоўкі ў Мінску, рэпетуем, прыязджаем, у нас ёсць час для рэпетыцый – тыдзень, тры дні. Гэта значыць, на гэтыя нарыхтоўкі “Дахабраха” шукаюць нейкую песню, і потым мы яе выбудоўваем па форме, навострываем і шукаем нейкія нюансы. Калі мы робім, мы першапачаткова робім не Port Mone, а робім для таго, каб гурту “Дахабраха” было зручна і лёгка з намі зрабіць тое, што яны маглі б. Гэта значыць, гэта ні “Дахабраха”, і гэта ні Port Mone. Гэта трэці праект. Нам вельмі спадабалася з імі працаваць, мы выдатна пасябравалі і плануем таксама запіс альбома. Таму што цяпер праграма на гадзіну дваццаць прыкладна, і, напэўна, яшчэ з'явіцца некалькі трэкаў. Я разлічваю, што, можа быць, да канца года мы запішамся, можа быць пазней.

Е

Еўрарадыё: Вы праехаліся з “Дахабраха” па фестывалях. Якія ўражанні ад сумеснага музіцыравання?

 

Аляксей Варсоба: Выдатна, лёгка, я добра разумею вялікія калектывы, таму што ў такіх вялікіх калектывах я ніколі не працаваў, а нас на сцэне атрымліваецца 4+3 чалавека. Гэта даволі шмат. Мы займаем усю сцэну, сядзім у карэ, добрае святло, добры гук. Гэта ўсё, вядома, уражвае. І таму, што ты не ўвесь час знаходзішся ў канцэнтрацыі выканання свайго асабістага, ёсць дзесьці месцы, калі ты не граеш, калі ты можаш паслухаць, гэта яшчэ лягчэй. Вельмі шмат простых станоўчых эмоцый. Не складаная нейкая музыканцкая праца, а менавіта задавальненне.

Уласна, пра Port Mone і новыя крокі

 

Еўрарадыё: А як ты ацэньваеш цяперашні стан гурта Port Mone?

 

Аляксей Варсоба: Я б сказаў так: у нас ёсць матэрыял для другога альбома, мы жадалі б яго запісаць, але пакуль гэтай магчымасці няма. І тое, што мы ўдзельнічаем у розных праектах: хлопцы цяпер удваіх спрабуюць працаваць, яны супрацоўнічаюць у віджеямі з Украіны, я вось працую з Ірэнай і яшчэ сёе-тое раблю, гэта ўсё, як ёсць сезон спаборніцтваў, а ёсць сезон падрыхтоўкі. Ну, вось цяпер як быццам сезон нейкай падрыхтоўкі. Ну, вось па адчуваннях. Атрымліваецца, што варта чакаць нейкага сур'ёзнага кроку, нейкага штуршку - не толькі выхаду альбома, а штосьці, напэўна, яшчэ. І я разумею, што ў нас на дадзены момант не вельмі добра атрымліваецца, можа быць, у сілу аб'ектыўных прычын зрабіць наступны крок. Што далей? І гэта “што далей” вельмі складана, атрымліваецца, цяпер рэалізаваць.

Еўрарадыё: Так, а што далей?

 

Аляксей Варсоба: Атрымліваецца так, што адкрываеш нейкі пласт, потым бачыш наступны - яго адкрываеш і гэтак далей. Напэўна, лепш за ўсё гэта параўнаць з завострываннем нажа: спачатку гэта грубае, потым драбнейшае, гэта значыць, гэта шліфоўка нейкіх працэсаў, момантаў, якія першапачаткова былі цікавыя менавіта для Port Mone. І адзінае, што першыя кампазіцыі адрозніваюцца ад тых, якія цяпер ёсць, і ад тых, якія будуць, узроўнем абагульненасці. Калі першыя кампазіцыі "Тунец", "Форель" - гэта штосьці наогул не вельмі пэўнае, але ў той жа час, з нейкім настроем. То чым далей – гэта ўсё больш дакладна і больш тонка.

Еўрарадыё: Гэта значыць, гэта не нейкі крок да большай вядомасці, а крок да ўнутранай абагульненасці.

 

Аляксей Варсоба: Цалкам правільна. Першапачаткова ў нас была задача менавіта адкрыць, а не стаць вядомым праектам. Тое, што больш-менш у нас атрымліваецца ў сацыяльным сэнсе, гэта вельмі добра, і мяне гэта цешыць, і дапамагае працаваць. Але гэта ніяк не было задачай.

Пра пошласць і адсутнасць страху

 

Еўрарадыё: Ты сочыш за тым, што адбываецца ў беларускай культуры ў цэлым? Цябе гэта цікавіць?

 

Аляксей Варсоба: Так, мяне гэта цікавіць. У цэлым, я сачу. Але, сказаць, што я цалкам дасведчаны, я так не магу.

Еўрарадыё: Што цябе не задавальняе ў тым, як развіваецца беларуская культура?

 

Аляксей Варсоба: Пошласці шмат! Вельмі шмат пошласці не толькі на эстрадзе, не толькі ў “гаўпопе”, а і на альтэрнатыўнай сцэне вельмі шмат пошласці, бескультур'я, а самае галоўнае, самаздаволенага, самазамілаванага, неграматнага пах…зма.

Еўрарадыё: А што табе падабаецца?

 

Аляксей Варсоба: Вельмі падабаецца тое, што ёсць шчырасць. У маскоўскіх гуртах гэта вельмі рэдка можна сустрэць. Практычна любы наш гурт шчыры. Гэта вельмі вялікі станоўчы момант. Падабаецца, як у Жана, напрыклад, з аднаклеткавай музыкай, адсутнасць страху эксперыментаваць. Таму што і няма надзеі, што камусьці спадабаецца, і няма надзеі, што ты гэтым заробіш, і будзеш жыць. І ў цябе няма гэтых межаў… Сяргей Пукст – гэта ж ого-го!

Пра жыццё і канцэрты

 

Еўрарадыё: Port Mone зарабляе сабе на жыццё і на музыку музыкай?

 

Аляксей Варсоба: Так, так. Я нідзе не працую, я жыву толькі гэтым. Не вельмі шмат, на мяжы “хапае”.

Еўрарадыё: Дзе у хуткім часе можна будзе пачуць Port Mone?

 

Аляксей Варсоба: Ва Ўкраіне. У Крыме. Першага чысла мы едзем. Спачатку “Город золотой” – гэта восеньскі фэст “Пустых холмов”, потым восеньскі фэст “Артполе” – Бахчисарай, Чуфут-кале – афігенныя месцы, і канцэрт у Сімферопалі.

Фота: www.pushkinskaya.blogspot.com
www.artmageddon.net
www.re-mag.com.ua
www.perecrestok.kiev.ua

www.budzma.org

Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі