Amnesty International назвала арышт Алеся Бяляцкага палітычна матываваным
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Міжнароднай праваабарончай арганізацыі.
Amnesty International называе рэпрэсіі ў Беларусі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, беспрэцэдэнтнымі. У арганізацыі лічаць, што затрыманне Алеся Бяляцкага з’яўляецца часткай пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і абаронцаў правоў чалавека з боку беларускіх уладаў, паведамляе “Радыё Свабода”.