Андрэя Пачобута не выпусцяць з Беларусі

Андрэй Пачобут асуджаны за нібыта паклёп на Аляксандра Лукашэнку на ўмоўны тэрмін. На яго таксама наклалі іншыя абмежаванні: нельга без дазволу міліцыі мяняць месца жыхарства і тры разы на месяц трэба адзначацца ў інспекцыі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваім ЖЖ.

Адметна, што ў Крымінальным кодэксе нічога не сказана пра магчымасць забараніць выезд за мяжу. Аднак Пачобута папярэдзілі, што калі ён тройчы парушыць грамадскі парадак, яго вернуць у турму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі