Андрэя Саннікава трымаюць у Магілёўскім СІЗА

Мінулы тыдзень Саннікаў нібыта быў у Віцебскім СІЗА. Адтуль яго мусілі адправіць этапам у бабруйскую папраўчую калонію. Аднак дагэтуль палітвязень туды не прыбыў, хаця этап з Наваполацку ў Бабруйск ужо дабраўся.

У жывым эфіры Еўрарадыё Халіп паведаміла, што не паверыць ніякай афіцыйнай інфармацыі, пакуль з Саннікавым не пабачыцца адвакат. На яе думку, Саннікава, як і Змітра Дашкевіча, адправілі з адной калоніі ў другую, бо на этапе вельмі зручна ціснуць на вязняў, прэсаваць іх.

Халіп кажа, што Саннікава перавозяць без цёплай вопраткі: яна акурат збіралася перадаваць яе мужу ў наваполацкую калонію. З цёплага ў экс-кандыдата ёсць толькі пальчаткі.

Жонка палітвязня не верыць, што яе мужа выпусцяць бліжэйшым часам. Па яе словах, калі б хацелі, то даўно выпусцілі. А пакуль што вязняў трымаюць невядома дзе, кажа Халіп, і адкрыта хлусяць сваякам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі