Андруся Цянюту арыштавалі на 10 сутак
Затрыманага разам з ім Васіля Такарэнку аштрафавалі на 350 тысяч рублёў (10 базавых велічыняў).
Нагадаем, што хлопцаў затрымалі ўчора ў Гомелі, калі яны раздавалі ўлёткі пра будучы Народны сход. Як паведамляе сайт "Маладога Фронту", у судзе супраць затрыманых сведчылі міліцыянты Ючко і Герашчанка.
Падчас суда Цянюта запытаў міліцыянта, ці ведае ён закон Рэспублікі Беларусь аб народных сходах. Міліцыянт шчыра прызнаўся, што не ведае. Адказ супрацоўніка органаў нават зацікавіў суддзю: Ілля Свірыдаў спытаў, чаму той не ведае закон. Міліцыянт не змог адказаць.