Апазіцыянераў не пакараюць за “незаконны” выезд з краіны
Ніякага пакарання за “незаконны” выезд з Беларусі Лябедзька, Калякін і Карняенка не панясуць.
У гэтым Еўрарадыё ўпэўнівае начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун:
“Не, я мяркую, што тут пытанняў не павінна быць”.
Не будуць іх пераследаваць і памежнікі, сцвярджае і кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Нагадаю, 7 сакавіка без тлумачэнняў прычын памежнікі завярнулі з мяжы лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. А 10 сакавіка беларускія памежнікі не выпусцілі ў Літву кіраўніка партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна і каардынатара кампаніі "За свабодныя выбары" Віктара Карняенку. Ня гледзячы на гэта, трое прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў 11 сакавіка здолелі патрапіць у Літву, каб узяць удзел у сутрэчы лідараў беларускай апазіцыі.
Фота — bymedia.net