Арышт Алеся Бяляцкага прадоўжылі на два месяцы
На працягу гэтага тэрміну праваабаронца будзе заставацца за кратамі ў СІЗА №1.
Інфармацыю аб прадаўжэнні арышту яшчэ на два месяцы інфармагенцтвам паведаміла супрацоўніца “Вясны” Таццяна Равяка. Папярэдні тэрмін знаходжання пад арыштам Алеся Бяляцкага завяршыўся ўчора.
Як паведамлялася, раней кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна" было афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За кратамі спадар Бяляцкі знаходзіцца з 4 жніўня.