Асамблея НДА на выбары не пойдзе

Пра гэта заявіў кіраўнік Рабочай крупы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, адказваючы на пытанні журналістаў у межах кангрэса асамблеі. Паводле яго словаў, асамблея не будзе ініцыяваць нейкую спецыяльную кампанію па ўдзеле ў выбарах, або па няўдзеле ў іх, паведамляе БелаПАН.

Як адзначыў кіраўнік выканаўчага бюро асамблеі Сяргей Лісічонак, гэтая арганізацыя ніколі не будзе “падмяняць сабой палітычны сектар і ніколі не будзе рабіць за палітыкаў іх працу”. Пры гэтым асамблея гатовая спрыяць дэмакратычным пераменам ва ўсім грамадстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі