Аўтамабілісты сёння будуць ездзіць у аўтобусах бясплатна
22 верасня, у Дзень без аўтамабіля, ім дастаткова будзе паказаць у грамадскім транспарце замест праязнога пасведчанне кіроўцы або тэхпашпарт на сваё аўто.
Рашэнне даць кіроўцам бясплатны праезд прынялі ў Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Дарэчы, у Брэсце з нагоды Дня без аўтамабіля сёння стартуе прабег на роварах пад дэвізам “Мы за бяспечныя дарогі”. Аматары гэтага экалагічнага віду транспарту хочуць зноў нагадаць грамадскасці аб праблемах раварыстаў.