Бабруйскія “маўчуны” не вераць у затуханне пратэстаў

Той, хто не ўяўляе, што менавіта ў краіне адбываецца па серадах, мог і не заўважыць акцыю. Прыкметай “рэвалюцыі” была хіба вялікая колькасць міліцыянтаў у форме. Цэлы аўтобус праваахоўнікаў у чорных саколках, са шчыткамі і дубінкамі дзяжурыў за домам непадалёк ад плошчы.  Значна павялічылася і колькасць супрацоўнікаў у цывільным. Што гэта за людзі, можна было зразумець па іх частых "візітах" да міліцэйскіх мікрааўтобусаў.

Тым не менш, "рэвалюцыянеры" кажуць, што на плошчы былі ўсе тыя самыя людзі, якія ў мінулыя разы пляскалі ў далоні на прыпынку. Проста цяпер яны ніяк не прыцягвалі да сябе ўвагу. "Ходзім, ямо марозіва, пасміхаемся, вітаемся са знаёмымі. У вялікія групы не збіраемся", — так акрэслілі сваю новую стратэгію бабруйскія “маўчуны”.

Многія выказвалі меркаванне, што акцыя правалілася і пойдзе на спад. Але самі "рэвалюцыянеры" лічаць іначай: акцыя проста трансфармуецца, набывае новы фармат. Цяпер людзей затрымліваць абсалютна няма за што. Супрацоўнікі міліцыі проста не могуць вызначыць, хто ў натоўпе мінакоў удзельнічае ў акцыі, а хто не.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі