Барыс Грабеншчыкоў: Чорныя спісы існуюць паўсюдна
Так расійскі рок-музыка адказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску на пытанне, ці ведае ён пра беларускія "чорныя спісы" музыкаў.
Грабеншчыкоў заявіў, што доўгі час быў на чале расійскага "чорнага спісу". Па яго словах, якія перадае БелаПАН, такія спісы існуюць усюды, па розных прычынах — палітычных, эканамічных ці нейкіх іншых.
Пры гэтым рокер лічыць, што музыка, які пачынае выказваць палітычную актыўнасць, "перастае быць творцам". Музыкі павінны быць "ад усіх", а не толькі "ад нейкай часткі" народа, перакананы Грабеншчыкоў.
Таксама расійскі рокер заявіў, што ў яго няма ніякай грамадзянскай пазіцыі: "Я за ўсіх людзей, а значыць, супраць любога ўрада".
18 лютага ў Мінску адбудзецца канцэрт Барыса Грабеншчыкова і яго гурта "Аквариум".
Фота — 24tv.by