Бацька Змітра Дашкевіча просіць аб пераводзе сына ў іншую калонію
З гэтай мэтай Дашкевіч Вячаслаў разам з Настаю Палажанкаю наведалі Дэпартамент выканання пакаранняў. Там ніякага адказу бацьку палітвязня не далі.
Прычынай просьбы аб пераводзе сына сталася не толькі інфармацыя аб тым, што Выпраўленчая Калонія №9 мае адны з самых кепскіх характарыстык па зносінах і парадкаў унутры яе. Але і па тым, што Дашкевіч Вячаслаў з’яўляецца інвалідам другой групы, мае пратэз нагі, застаўся адзін і ехаць яму на спатканні больш за 400 км абсалютна немагчыма. Гэта складана як з фінансавага пункту гледжання, так і з фізічнага.
Адказу ніякага бацьку палітвязня не далі, фармальна папрасіўшы скласці афіцыйную заяву на перавод. А адказ паабяцаліся даслаць па пошце цягам двух тыдняў, паведамляе прэс служба Маладога Фронту.