Беларусь не атрымае грошай ад ЕС, пакуль не будзе дэмакратыі
Дапамога краінам-суседзям Еўрасаюза ставіцца ў жорсткую залежнасць ад дэмакратычных рэформаў.
Такія прынцыпы закладзеныя ў абноўленай Еўрапейскай палітыцы суседства. Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.
Па яго словах, якія перакахзвае "Хартыя'97", ЕС вырашыў павялічыць аб'ёмы дапамогі краінам-суседзям, але гэта павелічэнне залежыць ад выканання пэўных умоваў. Еўрасаюз называе выразныя крытэры. Галоўныя сярод іх — па-сапраўднаму вольныя і сумленныя выбары, свабода сходаў і выказвання думак, у прыватнасці свабода прэсы і СМІ; незалежная судовая ўлада і права на справядлівы судовы разгляд, барацьба з карупцыяй і дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і службамі бяспекі.
Па словах Фюле, аб'ём дапамогі будзе залежаць ад дасягнення гэтых крытэраў.
Фота: Радыё "Свабода"