Беларускі аўтобус па дарозе на фэст Kubana трапіў у аварыю
Здарэнне адбылося ў Арлоўскай вобласці Расіі.
Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё прадстаўнік “Пламбір-ТВ” Яўген, у аўтобусе каля 50 беларусаў. На дарозе аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем "ВАЗ". На шчасце, ніхто не пацярпеў. Турысты працягнулі сваю паездку на фестываль:
Яўген: “Адзін з аўтобусаў сутыкнуўся, была невялікая сцэпка з легкавым аўтамабілем маркі “Жыгулі”. Ніхто не пацярпеў. Мы на дадзены момант ў дарозе, і турысты працягваюць ехаць на фестываль “Kubana”.
Яўген адзначыў, што беларускія турысты паспеюць на фестываль своечасова. З Мінску на фестываль Kubana выехалі тры аўтобусы.
Нагадаем, Kubana — трохдзённы музычны фэст на Таманскай паўвыспе ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага мора. Ён пройдзе з 29 па 31 ліпеня.