Беларусы патрацілі ў Польшчы больш за 300 мільёнаў долараў
І гэта толькі за мінулы крызісны год! Беларусы едуць у Польшчу ў 10 разоў часцей, чым палякі да нас.
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у 2011 годзе экспарт краіны ў Беларусь склаў 3 мільярды злотых, ці амаль мільярд долараў. А таксама эканоміка Польшчы папоўнілася на 305 мільёнаў долараў, якія там пакінулі беларусы.
“Мы вывучаем памежны гандаль з Беларуссю з
2010 года. Можна сказаць, што за гэты час людзі, якія прыязджаюць з боку
беларускай мяжы, сталі больш траціць грошай у Польшчы”, — распавядае Еўрарадыё супрацоўніца Галоўнага
статыстычнага ўпраўлення Польшчы Эльжбета Войнар.
2010 |
2011 |
2012* (першыя паўгода) |
|
Выдаткі беларусаў у Польшчы (у польскіх злотых) |
1, 400 млрд |
1,900 млрд |
1 млрд (для параўнання: за першыя паўгода 2011 года беларусы пакінулі ў Польшчы 800 млн) |
Выдаткі беларусаў у Польшчы (у доларах) |
428 331038 |
581 306 409 |
305 950 741 |
Як
бачна, на шопінг у суседняй краіне беларусы не шкадуюць грошай. Часцей за ўсё
набываюць бытавую тэхніку (20% ад агульных выдаткаў), вопратку ды абутак
(12-13%), прадукты харчавання (12%).
А вось у гандлі паміж дзяржавамі на больш высокім
узроўні не ўсё так добра, як хацелася б.
“Ёсць некаторыя законы, якія
перашкаджаюць. Напрыклад, ёсць тавары, якія патрабуюць больш часу ў іх
вытворчасці. І ніхто без перадаплаты не возьмецца за іх вытворчасць. А вось у Беларусі перадаплату
даць нельга. Таму прадпрымальнікі робяць розныя “абходы”, — кажа
кіраўнік аддзела садзейнічання гандлю і інвестыцыям польскай амбасады ў Мінску Веслаў
Пакладэк.
Незалежны эканаміст Алесь Лукашэвіч
лічыць, што эканамічныя стасункі паміж Беларуссю і Польшчай марудна развіваюцца
з-за “палітыкі”.
Алесь Лукашэвіч:“Павінны
быць спрыяльныя адносіны паміж дзяржавамі. Напрыклад, дырэктар МАЗа не паедзе ў
Польшчу заключаць кантракт, бо на гэта няма палітычнай волі. Прыватны бізнес
малы, каб займацца сур’ёзнымі стратэгічнымі праектамі, а сярэдні ці вялікі
бізнес знаходзіцца каля дзяржавы”.
На думку Веслава Пакладэка, у
Беларусі не давяраюць удзельнікам знешняга гандлю. І лічаць, што тыя вывезуць
грошы з краіны “невядома куды”. Не дзіўна, што і польскія бізнесмены ставяцца
да беларускага рынку са скептыцызмам. І спадзяюцца на нейкія пазітыўныя змены
пасля… уступлення Расіі ў СГА.
“Яны чакаюць, што будуць прадаваць
тавары праз Маскву. Будуць правозіць тавары праз мяжу нібыта ў Смаленск — і
адразу прадаваць прадукцыю ў Беларусі, нібыта яна ўжо вярнулася са Смаленску.
Увогуле вельмі неспрыяльная сітуацыя. Праз уступленне Расіі ў СГА Польшча
атрымлівае доступ да беларускага рынку, а Беларусь да польскага — не”, —
працягвае Алесь Лукашэвіч.
Звычайныя палякі таксама не супраць закупіцца ў суседняй краіне. Праўда, прыязджае іх у Беларусь у 10 разоў менш (паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы), чым беларусаў у Польшчу. Ды і цікавіць іх тут, у асноўным, толькі таннае паліва.
Фота: clipart.net.ua