Брэсцкага актывіста Сержука Алексіевіча білі пры затрыманні
Пра гэта сказаў сам хлопец, які сёння здолеў уцячы з РАУСа.
“Проста ўцёк. Калі ішоў з прыбіральні, убачыў, што калідор пусты, і даў драпака. Мяне проста хацелі пратрымаць у пастарунку ўсю акцыю, з другой да восьмай. Затрымлівалі двое ў цывільным, не назваліся. Проста скруцілі і павалаклі. Міліцыянты ставіліся добра. У пастарунку нават печывам пачаставалі. А “цывільныя”, адзін з іх, білі, па твары і нагой даў, але я адвёў”.
Сяржук Алексіевіч — непаўналетні. Ён ужо меў афіцыйныя папярэджанні ад Брэсцкай абласной пракуратуры, бо з’яўляецца адміністратарам брэсцкай суполкі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”.