Брусэль не плануе адклікаць амбасадараў з Мінска

Як паведамляе Радыё "Свабода", камітэт плануе падтрымаць заяву Кэтрын Эштан ад 3 жніўня, у якой яна выказала сур’ёзную заклапочанасьць беларуска-шведскім дыпламатычным канфліктам. Камітэт прапануе выклікаць амбасадараў Беларусі ў міністэрствы замежных справаў краінаў-сябраў Еўрасаюзу і ў Еўрапейскую службу знешнепалітычнай дзейнасці, каб давесці ім пазіцыю ЕС у гэтых адносінах.
 
Таксама камітэт падкрэслівае прыхільнасць Еўрасаюза да мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюду еўрапейскіх каштоўнасцяў.
 
Сярод іншага адзначаецца, што ЕС намераны перагледзець свае абмежавальныя захады ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2012 года. Пры ацэнцы адносін паміж ЕС і Беларуссю будуць улічвацца апошнія падзеі вакол амбасадара Швецыі.

Фота — newspeak.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі