Бузек: Беларусь становіцца лабараторыяй для недэмакратычных сілаў свету
Такую заяву кіраўнік Еўрапарламента зрабіў у Тбілісі, выступаючы на паседжанні Парламенцкага форума “Садружнасць дэмакратый”.
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек занепакоены тым, што Беларусь становіцца лабараторыяй для недэмакратычных краін свету. Як паведамляе УНІАН, гэтую зрабіў ён зрабіў у Тбілісі, выступаючы на паседжанні Парламенцкага форума “Садружнасць дэмакратый” на тэму “Дэмакратызацыя ў Еўропе і суседніх з ЕС краінах”.
“Я заклапочаны, што тыя спробы, якія робяцца там, будуць капіявацца іншымі краінамі ў іншых рэгіёнах свету. Беларусь становіцца сацыяльнай і палітычнай лабараторыяй для недэмакратычных сілаў. Вось чаму мы не можам заставацца абыякавымі”, — сказаў Бузек.
Кіраўнік Еўрапарламента нагадаў, што ЕС дэманстраваў сваё жаданне падтрымліваць дыялог з Мінскам, аднак у адказ атрымаў толькі рэпрэсіі супраць апазіцыянераў.
Фота — europarl.europa.eu