Чым харчуюцца дэпутаты? (фота)

Вось меню, прапанаванае “насельніцтву” Дома ўраду 29 ліпеня ў мясцовым буфеце. Фота зробленае падчас перапынку ў пасяджэннях Цэнтрвыбаркама:

(фота ў большым памеры)

Еўрарадыё падлічыла, што самы танны абед з чатырох страваў можна ўзяць за 15 тысяч 550 рублёў. На гэтыя грошы можна набыць:

— салат з памідораў і гуркоў са смятанай;

— суп малочны прасяны;

— катлеты “Апетытныя” з бульбяным пюрэ;

— гарбата “Грынфілд” зялёная.

Самы дарагі абед будзе каштаваць 42 тысячы 950 рублёў.

А вось згодна са статыстыкай Белстата, абед з чатырох страваў у мінскай сталоўцы каштуе ў сярэднім 11 тысяч 400 рублёў. Усё ж дэпутаты харчуюцца лепш за сярэдняе.

Чытайце таксама, як харчуюцца супрацоўнікі Нацыянальнага банка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі