Чыноўнікі набываюць “Таёты” за 100 тысяч долараў, а “Фольксвагены” за 13

“Зараз AUDI А4 актыўна прадаецца. Там быў рэстайлінг, абнаўленне. Плюс кошт адносна прывабныя — 23 тысячы еўра. Таму так — гэта самы дэфіцытны аўтамабіль зараз”, — гавораць Еўрарадыё ў аддзеле продажаў "Аўтасалон — AV", афіцыйнага прадстаўніка AUDI у Беларусі.

Нагодай для размовы стала набыццё Міністэрствам абароны двух AUDI А4 для патрэбаў Вайсковай аўтаінспекцыі. Іх фота з’явіліся на сайце Onliner.

Але міністэрствы набываюць не толькі AUDI. У “Таёта Цэнтр Мінск” Еўрарадыё расказваюць, што папулярнасцю ў дзяржструктур карыстаюцца далёка не самыя танныя мадэлі маркі.

120521 Pilecki Avto.mp3

“У нас купляюць прэзідэнцкія гаражы. У нас часта дзяржструктуры набываюць аўтамабілі. Гэта ў асноўным Camry, Land Cruiser 150, Land Cruiser 200. Гэта самыя хадавыя. Але зараз тэндэнцыя — 2011-2012 гады — больш набываюць юрыдычныя асобы. Таму ля дзяржустановаў могуць знаходзіцца аўтамабілі дырэктараў нейкіх прадпрыемстваў”.

Сярэдні кошт на Camry — 40 тысяч долараў. Можна і за 60 набыць у лепшай камплектацыі. Новы Land Cruiser каштуе 100 тысяч. Менавіта на Toyota Camry можна заўважыць у горадзе міністра культуры Паўла Латушку.

 Land Cruiser ля Нацыянальнага прэс-цэнтра падчас прэс-канферэнцыі намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна.

Набываюць чыноўнікі і “Мэрсэдэсы”. У афіцыйным прадстаўніцтве аўтамабільнай кампаніі ў Мінску гэты факт пацвярджаюць, аднак падрабязнасці раскрываць не сталі.

А вось “Фольксваген” беларускія чыноўнікі не любяць. Набываюць машыны гэтай маркі толькі ніжэйшага ўзроўню. Міністраў у такіх не возяць.

“З легкавога транспарта адназначны рэкардсмен гэтага году — Volkswagen Polo. Седан. Базавая версія — за 13400. З прадстаўніцкага класу Phaeton i Touareg не вельмі запатрабаваныя. Традыцыйна ля міністэрстваў стаяць “Таёты” і “Мэрсэдэс”.

І ГАЗ, і “АўтаВАЗ” таксама прадаюць свае машыны беларускім дзяржаўным установам. Але гэта ў асноўным недарагія мадэлі.

“Дзяржструктуры і ёсць нашыя асноўныя кліенты. Вось у мінулым месяцы прадалі 150 аўтамабіляў, выканалі план. Пад заказ там усё што заўгодна робіцца — шклопад’ёмнікі, сігналізацыя, DVD. Усё ставіцца”, — гавораць у прадстаўніцтве ГАЗ.

У “Мінск-Лада” расказваюць, што дзяржструктурам прадаюць у асноўным “Нівы”, “Сямёркі” і “Гранты”.

Дарэчы, беларускія чыноўнікі ездзяць на “Аўдзі”, “Мэрсэдэсах” і “Таётах” зусім не расійскай зборкі. Толькі Camry нядаўна пачалі збіраць пад Пецярбургам.

“У нас купляюць прэзідэнцкія гаражы. У нас часта дзяржструктуры набываюць аўтамабілі. Гэта ў асноўным Camry, Land Cruiser 150, Land Cruiser 200. Гэта самыя хадавыя. Але зараз тэндэнцыя — 2011-2012 гады — больш набываюць юрыдычныя асобы. Таму ля дзяржустановаў могуць знаходзіцца аўтамабілі дырэктараў нейкіх прадпрыемстваў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі