ДАІ пра “Стоп-бензін”: у нас тут праходзяць вучэнні
Ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі праспект Незалежнасці паўпусты, перадае з месца падзеяў карэспандэнтка Еўрарадыё Людміла Шастак.
Рух вельмі слабы, сярэдняя паласа вызваленая. Службы ДАІ ўсіх, хто перасоўваецца па праспекце, здымаюць на камеру.
Адзін з супрацоўнікаў ДАІ сказаў, што гэта ідуць вучэнні па грамадзянскай абароне, таму праспект паўпусты. Ля цырку рамантуюць лямпачкі ў вулічнай ілюмінацыі. Гэта таксама нібыта "элемент вучэнняў".