Дашкевіч адсвяткуе юбілей за кратамі

Маладафронтаўцы заклікаюць кожнага неабыякавага і салідарнага даслаць вязню паштоўкі з віншаваннямі. Іх можна накіроўваць на адрас: Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу, вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (карантын), 213410. г. Горкі.

Да дня народзінаў Дзмітрыя Дашкевіча маладафронтаўцы падрыхтавалі своеасаблівы падрунак - новы дызайн сайту.

Нагадаем, што Дзмітрый Дашкевіч быў затрыманы з паплечнікам Эдуардам Лобавым 18 снежня 2010 года за дзень да Плошчы. Дваіх маладафронтаўцаў беспадстаўна абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі да 4 і 2 гадоў калоніі адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі