Змітру Дашкевічу патрэбная аперацыя на калене (фота ліста)
Аб гэтым ён напісаў у лісце да хроснай маці Наталлі Ясевіч.
У чарговым лісце з-за кратаў лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч расказвае пра небяспеку, якая над ім навісла. Ён называе апошнія дзевяць месяцаў, праведзеныя за кратамі, самымі цяжкімі ў жыцці. Палітзняволены таксама ўпершыню згадвае аб намеры патрабаваць правядзення аперацыі на калене.
Нагадаем, што за кратамі лідар "Маладога фронту" знаходзіцца з канца снежня 2010 году. У сакавіку яго асудзілі за хуліганства на два гады калоніі.