Еўракамісія дае 720 тысяч еўра беларускай грамадзянскай супольнасці
Еўракамісія абвясціла пра пачатак рэалізацыі праекта "Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі".
Адміністраваць яго будзе Савет міністраў Паўночных краін, паведамляецца на сайце CSSB.
Мэты праекта — падтрымка ахвяр рэпрэсій у Беларуси для рэінтэграцыі іх у грамадства. Таксама мэтай называецца падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва СМІ, каб даць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць, праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і за яе межамі.
На гэтыя мэты вылучаецца 720 тысяч еўра. Тэрмін падачы заявак — да 17 чэрвеня 2011 года.