Фармат “маўклівай рэвалюцыі” змяняецца. Апладысментаў больш не будзе

Удзельнікам акцыі прапануецца збірацца а 18.30 ля буйных гандлёвых цэнтраў, а у 19.00 ехаць да станцый метро “Плошча Перамогі” і “Акадэмія Навук”. Пасля гэтага ўдзельнікі маюць выйсці з метро і рухацца па ходніках праспекта Незалежнасці. Накірунак руху будзе залежаць ад таго, да якой станцыі ехалі ўдзельнікі акцыі. Па задуме арганізатараў, людзі павінны сустрэцца ў пункце паміж дзьвюма станцыямі метро.

Дарэчы, апладысменты на гэты раз не запланаваныя. Замест іх арганізатары “маўклівага пратэсту” прапанавалі яго ўдзельнікам навесці будзільнікі на тэлефонах на 20.00. Пасля таго, як будзільнікі прагучаць, акцыя завершыцца.

***

Вячаслаў Дзіянаў: Паводле новай стратэгіі ўдзельнікі акцыі будуць увесь час рухацца


Еўрарадыё паразмаўляла з арганізатарам суполкі "Вконтакте".

Еўрарадыё: На гэтую сераду вы прадумалі новы фармат правядзення акцыяў маўклівага пратэсту, распавядзіце падрабязней.

Дзіянаў: “Эфект акцыяў, якія мы праводзім на раёнах, ён ёсць, падключаюцца людзі сярэдняга і старэйшага ўзоосту, аднак месца правядзення мы змянілі. Некаторыя раёны мы аб’ядналі, некаторыя мы пакінулі так, як было. Сустрэчы будуць пачынацца каля гандлёвых цэнтраў. Там збор будзе нядоўгім — у 19.00 людзі ідуць на праспект. Паміж станцыямі “Плошча Перамогі” і “Акадэмія навук” і з правага боку, з боку ГУМа, людзі па ўсім гэтым праспекце будуць гуляць”.

Еўрарадыё: Як вы мяркуеце, колькасць удзельнкаў акцыі будзе павялічвацца?

Дзіянаў: “Тут пытанне, колькі чалавек удзельнічае ў нашых акцыях увогуле. Калі нехта не ўдзельнічае ў наступнай акцыі, то гэта не азначае, што ён не выйдзе на фінальныя вялікія акцыі, якія ўрэшце рэшт будуць, бо наперадзе восень. Восенню эканамічны крызіс будзе ўзмацняцца. Я ўпэўнены, што ўсе людзі, якія хадзілі на нашыя акцыі, яны выйдуць восенню і нават раней”.

Еўрарадыё: Ці на гэтым тыдні можна чакаць больш маштабных затрыманняў, чым у мінулыя разы?

Дзіянаў: “Складана сказаць, якое рашэнне прыме ўлада. Але ў новай стратэгіі мы заклікаем людзей не пляскаць у ладкі і ўвесь час знаходзіцца ў руху. Таму, калі затрыманняў будзе больш, яны будуць яшчэ больш абсурднымі”.

Еўрарадыё: Гэтая абраная новая стратэгія мяняе тактыку правядзення маўклівых акцыяў?

Дзіянаў: “Улады таксама змяняюць тактыку, таму мы павінны гэта ўлічваць і быць на крок наперадзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі