Следчы КДБ вырашыць да 16-й гадзіны, адпусціць Антона Сурапіна, ці не
Фатографа затрымалі 13 ліпеня і правяраюць на датычнасць да інцыдэнта са шведскімі мядзведзікамі. Сёння КДБ наведалі бацькі Антона.
Нагадаем, менавіта Антон першым120716 MamaSurapina.mp3
"Мы толькі выйшлі з КДБ. Яны сказалі, што не на 10.30 іх тэрмін (калі пачаўся ператрус у пятніцу — Еўрарадыё), а афіцыйны тэрмін у 16 гадзінаў. Следчы, які вядзе яго справу, вырашыць, ці яго выпускаюць, ці ён будзе далей пад следствам".
Нагадаем, што першая інфармацыя, а таксама фота і відэа аб нелегальным палёце шведскага самалёта над Беларуссю і "дэсанце" плюшавых мядзведзяў з'явілася 4 ліпеня. Пазней у інтернэце было апублікаванае поўнае відэа палёту. Афіцыйны Мінск адмаўляе факт парушэння беларускай мяжы і называе відэа- і фотаматэрыялы сфабрыкаванымі "у фаташопе".