Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны відэарэпартажам года ў Польшчы

Журналістка тэлеканала TVN Моніка Гуралеўска ўзнагароджаная за фільмы “Тры дні з маці асуджанага на смяротнае пакаранне”, а таксама “Паглядзі, як выглядае мера правасуддзя ў Беларусі”.

Як адзначана на сайце конкурсу, “Тры дні з маці асуджанага на смяротнае пакаранне” — гэта рэпартаж пра трагедыю маці Уладзіслава Кавалёва. Ён быў асуджаны на смяротнае пакаранне за тое, што не паведаміў ўладам пра запланаваны тэракт у мінскім метро.

Фільм “Паглядзі, як выглядае мера правасуддзя ў Беларусі” – гэта гісторыя скандальнага следства і судовага працэсу, вынікам якога сталі смяротныя прысуды.

Нагадаем, Еўрарадыё рабіла інтэрв'ю з Монікай Гуралеўскай.

Фота — grandpress.press.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі