Фінал Еўра-2012 будуць судзіць партугальцы
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый сёння прызначыў арбітраў на фінальны матч.
1 ліпеня на "Алімпійскім" стадыёне ў Кіеве ў фінале Еўра-2012 сустрэнуцца зборныя Іспаніі і Італіі. Гульню будзе судзіць партугальскі рэферы Педру Праэнса, паведамляе сайт УЕФА. Яго асістэнтамі прызначаныя Берціну Міранда і Рыкарду Санту, а дадатковымі памочнікамі рэферы стануць Жорж Соуза і Дуартэ Гомеш.
Цікава, што Педру Праэнса сёлета ўжо судзіў фінал вялікага турніру. Ён працаваў на вырашальным матчы Лігі чэмпіёнаў, калі ў Мюнхене лонданскі "Чэлсі" узяў верх над "Баварыяй" у серыі пенальці.