Футбольная зборная Беларусі апусцілася на восем радкоў у рэйтынгу

Новая версія рэйтынга Міжнароднай федэрацыі футбола з'явілася на афіцыйным сайце FIFA ў сераду.

Лідарам рэйтынгу застаецца зборная Іспаніі з 1691 баламі, на другім месцы — Нямеччына. на трэцім — Уругвай. Скачок з 12-й пазіцыі на 6-ю зрабіла нацыянальная зборная Італіі. Расія, якая няўдала выступіла на нядаўнім чэмпіянаце Еўропы, захавала за сабой 13-е месца.

Нагадаем, за мінулы месяц беларуская нацыянальная зборная правяла адзін матч — 8 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі