Галоўны рэдактар "Новой газеты" лічыць прысуд Халіп неканстытуцыйным
"Гэта хутчэй прысуд Лукашэнку, чым Халіп", — кажа Дзмітрый Муратаў.
Галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў лічыць прысуд Ірыне Халіп неканстытуцыйным. Нагадаем, суд Заводскага раёна Мінска сёння асудзіў журналістку "Новой газеты", жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.
"Прысуд неправасудны, гэты прысуд неканстытуцыйны, гэты прысуд палітычны, а не крымінальны, і ніякіх падставаў для яго вынясення, безумоўна, не было. І гэта, хутчэй, прысуд Лукашэнку, чым Халіп", — цытуе словы Муратава РІА "Новости".