Гамельчука Жукоўскага ўначы вазілі з міліцыі ў лякарню
З лякарні ён змог патэлефанаваць жонцы.
Нагадаем, Канстанціна Жукоўскага затрымалі ўвечары 21 верасня. Уначы ён пазваніў жонцы і сказаў, што яго вязуць у Гомельскую абласную клінічную лякарню для аказання дапамогі. Па словах Жукоўскага, якія перадае БелаПАН, у яго былі траўмы нагі і галовы. У лякарні пацвердзілі, што Жукоўскага прывозілі для аказання амбулаторнай дапамогі.
У гомельскім ізалятары часавага ўтрымання зранку 22 верасня паведамілі, што актывіст знаходзіцца ў ізалятары. Сёння яго павінны судзіць.