Гайдукова, абвінавачанага ў здрадзе, ізноў перавялі ў СІЗА КДБ
Перавод адбыўся нечакана, пра яго не паведамілі нават адвакату.
Нагадаем, што навапалачаніна Андрэя Гайдукова вінавацяць у здрадзе дзяржавы. Раней яго трымалі ў СІЗА КДБ у Мінску, але 29 лістапада перавялі ў Віцебск.
Пра вяртанне Гайдукова ў Мінск стала вядома ўвечары 26 снежня, інфармуе БелаПАН. Адвакатка пайшла на сустрэчу з падабаронным — і толькі тады ёй паведамілі, што яшчэ 22 снежня яго перавялі назад у Мінск.
Таксама паведамляецца, што сёння на допыт у віцебскае ўпраўленне КДБ выкліканы яшчэ адзін фігурант гэтай справы Ілля Багданаў.
Фота — vitebskspring.org