"Глінянага Вялеса" атрымаў празаік з Віцебска Сяргей Рублеўскі
Ён адзначаны літаратурнай прэміяй, заснаванай Таварыствам вольных літаратараў, за кнігу "Паспець надыхацца".
Імя пераможцы абвесціў у эфіры радыё "Рацыя" Алесь Аркуш. Ён адзначыў, што Сяргей Рублеўскі — "досыць вядомы, але недаацэнены празаік.
"Наша ніва" нагадвае, што ў шорт-ліст прэміі таксама ўваходзілі Эдуард Акулін з кнігай "Малітва воч", Леанід Галубовіч — "З гэтага свету", Юрый Станкевіч — "Шал" і Андрэй Федарэнка — "Ланцуг".
Фота — news.vitebsk.cc