Гомельскія актывісты РЭП заяўляюць пра пікеты салідарнасці

Актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП на Гомельшчыне падалі 15 заявак у мясцовыя органы ўлады з просьбай дазволіць ім правесці .

Запланаваныя пікеты накіраваны супраць пераследу экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама  сябраў іх выбарчых штабоў. Акцыі, правядзенне якіх прызначана на 23 лютага, будуць праходзіць у выглядзе пікетаў у буйных райцэнтрах вобласці і Гомелі на адкрытай пляцоўцы каля гіпермаркету "Гіппа", што на Рэчыцкай шашы.

Пра гэта Praca-by.info паведаміў прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

"Мы хочам правесці акцыю, каб выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Краіна ператварылася ў турму - ператрусы, арышты, допыты, абуральныя парушэнні правоў чалавека, парушэнні не толькі міжнародных нормаў, але і беларускіх законаў. Мы хочам звярнуць на гэта ўвагу грамадскасці. Людзі павінны задумацца, у якіх умовах яны жывуць", - сказаў Леанід Судаленка.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі