Горацкіх пікетоўцаў могуць трымаць да суда трое сутак
Пра гэта паведамілі дрыбінскія міліцыянты.
Цягам гэтых трох сутак можа адбыцца суд над затрыманымі, перадае Радыё "Свабода".
Нагадаем, у Дрыбіне трымаюць 10 з 14 затрыманых у Горках удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча. Яны патрабавалі, каб палітвязню далі магчымасць сустрэцца з адвакатам.