"Хартыя'97" уручыла прэмію шведскім лётчыкам за "цацачны дэсант"
Шведы сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі "Хартыі'97" у галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.
Рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна сустрэлася з Томасам Мазэцці, Ханнай Фрэй і Пёрам Кромвелам у шведскім горадзе Мальмё.
Нагадаем, што 4 ліпеня шведы на лёгкаматорным самалёце прыляцелі на тэрыторыю Беларусі з Літвы і скінулі плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.
Па словах Радзінай, прэмія "Хартыі'97" была заснаваная ў 1998 годзе, і за 15 гадоў пілоты сталі першымі замежнікамі, якія яе атрымалі за мужнасць, выказаную ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі.
Фота — charter97.org