IQ48 рыхтуе фанкавы альбом

Гурт IQ48 працуе над чацвёртым студыйным альбомам. Музыкі каманды сцвярджаюць, што амаль палова матэрыялу для пласцінкі ўжо гатова і што яе стылістычнай базай стане олдскульны фанк.

Аляксандр Ракавец і Яўген Бузоўскі: “Старыя песні былі з саксафонам. А зараз мы гэта расклалі, гэта граюць дзве гітары. Больш такі рокавы варыянт. Можа новы альбом будзе такім альбо іншым. Але я спадзяюся, што там будзе больш фанку. Ад фанку мы не будзем адыходзіць, бо гэта наша разыначка. Олдскульны такі фанк… Можа Саша стане, як той жа Джэймс Браўн. У Джэймса Браўна стойка з круглай штукай, трэба надыбаць”.

Апошнім часам у гурта сарваліся два канцэрты, што было звязана з “нібыта забароненасцю” IQ48. Улічваючы гэта, музыкі збіраюцца рабіць запісы міні-канцэртаў ды рэпетыцый — свайго кшталту відэаканцэрты з сябрамі ды прыхільнікамі ў якасці публікі. А потым выкладаць гэтыя запісы ў інтэрнэт. Галоўнае, кажуць музыкі, цёплая атмасфера такіх імпрэз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі