Аляксандр Глеб пра свой "пераход" у БАТЭ: "Нічога сабе!"
Старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі і Аляксандр Глеб пракаментавалі Еўрарадыё сенсацыйную інфармацыю, якая сёння з'явілася ў СМІ.
Нагадаем, у аўторак120710 Kapski.mp3
Анатоль Капскі: “Мы ўчора на сайце клуба зрабілі заяву. І сёння каментаваць нешта па выдуманых навінах я не хачу”.
Сам футбаліст таксама не пацвярджае свайго пераходу ў Барысаў.
120710 Hleb.mp3
Аляксандр Глеб: “Нічога сабе! Нешта вельмі хутка заглядаюць у будучыню. Пакуль нічога не магу сказаць, я проста трэніруюся з хлопцамі, яны дапамагаюць мне набіраць форму. На дадзены момант проста нічога ні магу сказаць”.
Нагадаем, яшчэ 29 чэрвеня пра вяртанне Глеба ў БАТЭ напісаў сайт sports.ru. Але тады футбаліст абверг паведамленне расійскага інтэрнэт-выдання.
Фота — bymedia.net, pressball.by