Касацыйная скарга Дашкевіча і Лобава будзе разглядацца 27 чэрвеня
Між тым, лідер “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч паведамляе паплечнікам, што тэмпература ў некаторых камерах Валадаркі дасягае 40 градусаў.
У памяшканні, дзе адначасова знаходзяцца да 60 чалавек і людзі спяць па чарзе, як сцвярджае адміністрацыя СІЗА, могуць знаходзіцца толькі два вентылятары.
Асуджаныя нібыта за злоснае хуліганства Эдуард Лобаў і Зміцер Дашкевіч патрабуюць свайго вызвалення і апраўдання, паведаміла “Беларускаму партызану” намеснік старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка.