КДБ усё яшчэ не аддаў пашпарт Змітру Дашкевічу
4 студзеня намесніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка падала ў Генпракуратуру скаргу на дзеянні КДБ.
Яшчэ ў жніўні 2011 года намеснік старшыні камітэту паведаміў нявесце палітвязня, што пытанне аб накіраванні пашпарта Дашкевіча ў калонію будзе вырашацца ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Дзяўчына ўказвае, што органы папярэдняга следства не накіроўвалі яго пашпарт ні ў Горацкую турму, дзе Зміцер знаходзіўся ўлетку, ні ў Глыбокае, куды яго перавялі пазней, паведамляе Хартыя-97.
Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады турмы нібыта за хуліганства, палову свайго тэрміну ён ужо адбыў. З-за таго, што яго пашпарт некуды знік, ён не можа ажаніцца са сваёй нявестай Настай Палажанкай.