ХК “Дынама”: Заявы Беражкова пра “адкаты” і “распілы” ў клубе — паклёп

Галоўнага рэдактара “Прэсбола” Уладзіміра Беражкова выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска для дачы тлумачэнняў наконт інтэрв’ю “БелГазеце”. У ім Беражкоў пералічыў прычыны, якія прывялі да правала беларускай зборнай на чэмпіянаце свету ў Хельсінкі, а таксама распавёў пра хранічныя хваробы беларускага хакея.

Генеральны дырэктар ХК “Дынама-Мінск” Аляксей Тобрін, па заяве якога Беражкова выклікаюць у міліцыю, растлумачыў, што выклікала прэтэнзіі хакейнага клуба.

Аляксей Торбін: “Зварот у праваахоўныя органы звязаны з  лагічным намерам прыцягнуць Уладзіміра Беражкова да адказнасці ў адпаведнасці з законам на аснове яго заяваў пра “адкаты” і “распілы” у клубе, якія з’яўляюцца паклёпам. Мы не лічым правільным увязвацца ў палеміку з газетай на яе старонках. Лічым правільным звярнуцца ў кампетэнтныя органы. Падкрэсліваем, што гэта абсалютна цывілізаваная форма выяснення адносінаў з тым, хто дазволіў сабе зрабіць пра клуб неверагодныя выказванні такога ўзроўню”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі