Хлопца з хворымі ныркамі міліцыянты пазбавілі лекаў

Малады бабруйчанін прагульваўся на плошчы Леніна разам з дзяўчынай. Нагадаем, што ў гэты дзень святкавалі Купалле, у цэнтры горада адбываўся канцэрт. Раптам маладыя людзі ўбачылі супрацоўнікаў міліцыі, якія беглі з двух бакоў плошчы на прыпынак, выхоплівалі хлапцоў і мужчын, закідвалі іх у мікрааўтобусы.

Хлопца таксама затрымалі, негледзячы на тое, што ён стаяў збоч і абдымаў дзяўчыну. Пасля таго, як яго прывезлі ў пастарунак, туды прыехала і яго маці. Яна прасіла міліцыянтаў перадаць сыну лекі. Лекі яму неабходна прымаць 6 разоў на дзень.

Дзяжурны міліцыянт ўзяў лекі, і сказаў, што перадасць іх хлопцу. Але праз пэўны час маці затрыманага заўважыла, што яны так і стаяць на яго стале! Пакуль дзяжурны марудзіў з тым, каб перадаць лекі затрыманаму, яго ўжо паспелі завезці ў ІЧУ.

Хлопец кажа, што калі лекі прывезлі ў ІЧУ, то супрацоўнікі ізалятара, у адрозненне ад міліцыянтаў, вельмі хваляваліся за яго здароўе, перыядычна заходзілі ў камеру і пыталіся пра яго стан.

Хлопец напісаў скаргу ў пракуратуру. Яе прыняў асабіста пракурор і паабяцаў перадаць у суд ужо сёння, 8 ліпеня, паведамляе babruisk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі