Кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму пагражае крымінальная адказнасць
Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакінуў у сіле папярэджанне праваабаронцу, якое вынесла Генеральная пракуратура.
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі, лічаць у Генпракуратуры. Адпаведнае папярэджанне ён атрымаў 16 лютага сёлета.
Спадара Бяляцкага афіцыйна папярэдзілі, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці. Праваабаронца збіраецца абскарджваць рашэнне Цэнтральнага суда ў вышэйшай інстанцыі, паведамляе Радыё Свабода.