Пер Кромвэл: Калі нас хочуць запрасіць у Беларусь, дык няхай бы звязаліся

Нагадаем, дзяржбяспека "ў інтарэсах аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы і высвятлення ўсіх акалічнасцяў парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі" прапанавала грамадзянам Швецыі, "якія прынялі ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу", прыехаць у Мінск. Іх збіраюцца прыцягнуць да ўдзелу "ў следчых дзеяннях у якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак", паведаміла ў аўторак вечарам БЕЛТА.

Кромвэл кажа, што з ім і яго сябрамі яшчэ ніхто не звязваўся. Пра заяву КДБ яны ўжо ведаюць з інтэрнэту.

"Калі яны хочуць нас запрасіць, то мусяць скантактавацца, як мы можам сустрэцца і калі... Але думаю, што яны звяжуцца з намі хутка, наколькі гэта магчыма", — кажа ён. І толькі ўжо пасля гэтага шведы падумаюць, што рабіць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі