Міжнародная федэрацыя хакею разгледзіць перанос чэмпіяната свету з Беларусі
Але ці ўнесена гэтае пытанне ў парадак паседжання, якое пачнецца ў чацвер у Хельсінкі, дакладна невядома.
Дата — 17 траўня — была агучаная 18 красавіка ў шведскім парламенце падчас дыскусіі наконт магчымай адмены чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.
Нагадаем, што чэмпіянат павінен адбыцца ў траўні 2014 года ў Мінску. Ідэя перанесці яго з Беларусі з'явілася пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Пад такімі заклікамі падпісаліся многія палітычныя і грамадскія дзеячы з усяго свету. Сярод інстытуцыяў, якія падтрымалі ідэю пераносу чэмпіянату з Беларусі, выказаліся таксама Еўрапарламент і Кангрэс ЗША.
Міжнародную федэрацыю хакея заклікаюць адмяніць чэмпіянат у Беларусі. Гісторыя пытання