Лідары апазіцыі заклікаюць Еўрасаюз не чакаць крокаў афіцыйнага Мінску

Лідары руху “За Свабоду”, грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" і Партыі БНФ прапанавалі Еўрасаюзу зрабіць шэраг аднабаковых крокаў. Так, прапаноўваецца максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі, а потым і зусім зрабіць шэнгенскія візы бясплатнымі. Таксама ідзе гаворка пра малы памежны рух на мяжу з Польшчай і Літвой, дзейнасць малых і сярэдніх беларуска-еўрапейскіх прадпрыемстваў у ЕС, магчымасць атрымліваць еўрапейскую адукацыю. Не забытая і падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, якія працуюць ўнутры Беларусі.

Лідары апазіцыйных арганізацыяў заклікаюць Еўрасаюз спрыяць набліжэнню Беларусі да еўрапейскіх стандартаў у розных галінах і не чакаць рашэнняў беларускіх уладаў там, дзе ЕС можа прымаць уласныя рашэнні.

Фота — aif.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі