Літоўскі Мінюст не вядзе ўнутранае расследаванне па "справе Бяляцкага"
Літоўскія чыноўнікі не бачаць у гэтым неабходнасці.
Пра гэта парталу DELFI паведаміў адзін з супрацоўнікаў Мінюста Літвы.
Нагадаем, 9 жніўня адбудзецца паседжанне Камісіі па замежных справах літоўскага парламента. На яго дэпутаты запрасілі міністраў замежных справаў і юстыцыі.
Паведамляецца, што старшыня літоўскага Мінюста Рэмігіюс Шымашус зараз у адпачынку. Але верагодна, на паседжанні сеймавага камітэта ён з'явіцца.