Літоўскі палітолаг: Учынак Літвы як старшыні АБСЕ — ганьба

Lrytas.lt перадае словы палітолага, што падобная перадача інфармацыі — і палітычнае, і крымінальнае злачынства.


Па яго словах, якія перадае літоўскі партал lrytas.lt, "старшыні тых літоўскіх інстытуцый, якія прынялі рашэнне перадаць гэтую інфармацыю, мусяць неадкладна сысці з пасады". "Толькі ў такім выпадку мы пакажам Аўстрыі, што палітычна і маральна прызнаем свой сорам", — дадаў Раймундас Лапата.

Нагадаем, што шмат хто з літоўскіх палітыкаў абурыліся нядаўнім рашэннем аўстрыйскіх органаў нечакана хутка адпусціць расійскага грамадзяніна Галаватава, якога Літва вінаваціць у злачынствах супраць чалавецтва. Цяпер жа сама Літва трапіла ў непрыемную гісторыю праз перадачу фінансавай інфармацыі беларускім калегам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі